21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. У кожнага народа ёсць свая мова. Якая прыгожая наша беларуская мова! Мілагучная, цудоўная, цёплая, любімая. Сення у нашай першай школе г. Смаргоні вучні і настаўнікі размаўлялі на роднай мове. Старэйшыя дзеці пісалі з настаўнікамі беларускай мовы дыктоўку, а у сярэдніх класах прайшлі сустрэчы, віктарыны, гаворкі пра беларускую мову - мову нашых бацькоў і дзядоў! Так, у 8 "А" класе прайшла віктарына: "Цікавыя словы на роднай мове". Шануйце мову, каб і іншым пакаленням яна прыносіла асалоду!