История, традиции, достижения

                                       

ЦЕРЕМОНИЯ «ПРИЗНАНИЕ»

Ежегодно в марте у нас в школе проходит церемония чествования   победителей этапов республиканской олимпиады "Признание". На ней присутствуют ученики школы, которые показали лучшие результаты в олимпиадах, их родители и педагоги.

Стало традицией вручение символа церемонии "Хрустальный глобус" талантливым учащимся, благодарственных писем родителям, чествование педагогов, подготовивших победителей олимпиад, грамотами и материальным вознаграждением.

Гісторыя станаўлення школы

развернуть

Нішто не астудзіць жыццёвыя мэты.

Ні гурбы снягоў, ні дыханне ільдоў,

Калі так сагрэтыя школаю гэтай

Шляхі нашых школьных гадоў.

 

У выніку Рыжскага мірнага дагавора 18 сакавіка 1921 года г. Смаргонь у складзе Зямель Беларусіадышла да буржуазна-памешчыцкай Польшчы, улады яой разглядалі “ўсходнія крэсы” як сыравінны прыдатак цэнтральных раёнаў, не былі зацікаўлены ў развіцці адукацыі і культуры.

У перыяд панавання панскай Польшчы народная адукацыя на Смаргоншчыне была развіта вельмі слаба. У горадзе працавала польская сямігадовая школа. З 1922 года ўсе беларускамоўныя школы былі поўнасцю закрытыя.

Смаргонь уваходзіла ў склад “ўсходніх крэсаў” Польскай дзяржавы, дзе насельніцтва лічылася людзьмі другога сорту і на жабрацтва, і на бяспраўнае існаванне.

На працягу двух дзесяцігоддзяў не супынялася барацьба нашых землякоў за лепшае жыццё і далучэнне заходняй Беларусі. І завяршылася яна поспехам – Смаргонь была вызвалена Чырвонай Арміяй 17 верасня 1939 года.

Пасля ўз’яднання Смаргоншчыны ў горадзе была адкрыта Руская сярэдняя школа, Беларуская сямігадовая школа і ўжо працавалі Польская і Яўрэйская сямігадовыя школы. Адкрыліся беларускія школы і ў сельскай мясцовасці смаргоншчыны.

Вялікая Айчынная вайна супыніла бурнае развіццё народнай адукацыі. Горад Смаргонь стаў арэнай барацьбы баявыцх дзеянняў з першых дзён вайны. Тут фашысцкія танкавыя часці сустрэлі моцнае супраціўленне.

4 ліпеня 1944 года ў ходзе наступальнай аперацыі “Баграціён” горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пасля вызвалення ў горадзе была адкрыта, як пераемніца разбуранай Рускай сярэдняй школы 1940-1941 гг, адбудаваная Руская сярэдняя школа. Ад першапачатковага будынка школы засталася толькі каробка, ўсё астатняе было разбурана, пагэтаму яна размясцілася ў трох будынках, з якіх гаспадары выехалі разам з адступаючымі немцамі. Гэтыя будынкі размяшчаліся на вуліцы Савецкай, цяпер – Вікторыі Сінкевіч.

У 1945 годзе будынак насупраць Кальвінскага збору XVIIст. быў абноўлены.

Горад Смаргонь хутка развіваўся. Яго насельніцтва рэзка павялічвалася, будаваўся Заходні гарадок, куды прыязжалі шматлікія сем’і ваеннаслужачых. У выніку шпаркага развіцця горада школа ўжо “задыхалася” ў цеснаце і не ўмяшчала сваіх выхаванцаў. Тады па рашэнню Смаргонскага раённага камітэта партыі было пачата будаўніцтва новай школы, якой і з’явілася цяперашняя ДУА “СШ № 1 г. Смаргоні”. Пабудавана яна была ў 1952 годзе і 16 лістапада празвінеў першы школьны званок.

Першым дырэктарам СШ №1 быў прызначаны Рамановіч Раман Калістратавіч, выкладчык гісторыі, былы франтавік. У розныя гады ў школе працавалі многія іншыя настаўнікі-франтавікі. Сярод іх Навумаў В.Р., Габовіч Л.Р., Ватаеў А.М., Далбешкін М.Л., Максіменка П.С., Сідаровіч Ч.З., Яцэвіч Я.М., Грышко М.С.

Мы, сучаснікі, ўдзячны ўсім ветэранам Вялікай айчыннай вайны за іх працу, выкладанне прадметаў у пасляваенныя гады і выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму на ўласным вопыце. І хаця “уходят годы дымкою объяты, как караван далёких кораблей, но годы “1941-1945” навечно будут в памяти моей”. Такія настаўнікі, хто прайшоў дарогамі вайны, партызанскімі, выхавалі дзесяткі і сотні вучняў, дастойных свайго імені. Гэтыя радкі перш за ўсё пра Вас, “Учитель, перед именем твоим, позволь смиренно преклонить колени”.

Гонарам школы з’яўляюцца яе першыя настаўнікі: Малахава Л.П., Бароўскі М.С., Каўфман С.Д., Жынекаўская З.М., Умінская Г.М., Вярэніч Н.С., Яцэвіч П.М., Швяцова Т.П., Мірончык Т.К., Мікуліч Т.А., Навумава Н.Р., Мінкевіч С.П., Попель Л.М., Канчанкова У.Л., Яцэвіч Я.М., Булаў У.А., Бухліцкі А.З., Шыкер Б.Р., Сідаровіч Ч.З., Сідаровіч Л.П., Галаўнёва А.Д., Максіменка Н.С., Міхалькевіч Л.І., Лявонава Я.П., Быхоўская М.І., Мінкевіч Н.С., Броўка Р.С., Царык Ч.А., Логвін З.А., Логвін А.І., Марозава Т.У., Шыдлоўскі А.М., Бабкова Л.І., Жыткевіч С.Е., Масько М.І., Еліна З.С., Калюжная Р.М., Міхаськова А.Е., Баўсава М.М.

Гэта ваша шматгадовая плённая праца, бачны жыццёвы вопыт, педагагічная мудрасць акрылялі сотні і тысячы юначых душ.

свернуть